Як леў Джоні працягвае заляцацца да львіцы ў Гродзенскім заапарку

Інтэрнэт ужо абляцела відэа, на якім грозны драпежнік не адыходзіць ад каханай, аддана глядзіць у вочы, трэцца грывай аб корч, дзе ляжыць Персея. Непрыступная ільвіца толькі раз праявіла ўвагу. Па словах спецыялістаў, пачуцці львоў не залежаць ад пары года. А паводзіны Джоні маглі змяніцца таму, што з сярэдзіны лета парачку ў вальеры пакінулі сам-насам, паведамляе ont.by.

— З таго часу, як не стала трэцяй львіцы, Джоні стаў яшчэ больш горача праяўляць свае пачуцці. Ён проста не адыходзіў ад Персеі, ён усяляк за ёй сачыў, не адпускаў ад сябе. Часам нават даводзілася дапамагаць Персі пазбавіцца ад заляцальніка. Зараз, з прыходам восені, ён ледзь-ледзь падастыў, стаў больш ласкавым, больш клапатлівым, прама так па-мужчынску, — кажа Святлана Рапніцкая, загадчыца секцыі драпежных жывёл Гродзенскага заапарка.

У заапарку спадзяюцца, што такая любоў у рэшце рэшт прывядзе да папаўнення ў сямействе львоў. Тым больш, што драпежнікі ў выдатнай форме. Ды і ўзрост прыдатны для працягу роду — Джоні ўсяго 7 гадоў, Персеі - 9.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025