Увечары ў нядзелю ў кватэры аднапавярховага дома на Дзяржынскага адбыўся пажар. Гаспадара кватэры выратаваць не ўдалося.
Паведамлене пра пажар у кватэры жылога дома ў Гродне па вул. Дзяржынскага паступіла ў МНС 13 кастрычніка, у 20.55. Работнікі МНС выратавалі мужчыну 1983 г. н., які знаходзіўся ў гасцях, яго шпіталізавалі з атручваннем прадуктамі гарэння. 43-гадовага гаспадара кватэры вынеслі на свежае паветра, але было позна: яго смерць канстатавала брыгада хуткай дапамогі.
Пашкоджана мэбля і маёмасць у пакоі, закураны сцены і столь. Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём (пры курэнні).