У Гродне з’явілася новая арт-прастора. Там будуць праходзіць выставы

Выстава Вольгі Шчарбінскай «Сон у летнюю ноч» адкрылася 12 кастрычніка ў арт-кафэ «AvaCava». Уладальнікі выкарыстоўваюць кафэ як выставачную плошчу. І ў гэтым ёсць шмат плюсаў.

— Мне здаецца, гэта больш з часам звязана. Час цяпер паскорыўся і мысленне таксама паскараецца. Гэта зручна і камфортна для людзей. Ты прыходзіш у кавярню і не проста п’еш каву, а заадно паглыбляешся ў мастацтва, робіш дзве справы адначасова, — кажа арганізатарка выставы Кацярына Петруцый. — Наогул, кавярня — ідэальная пляцоўка для работ. Таму што гэта хутка, зручна, камфортна. Кавярня — гэта гатовы інтэр'ер. І наведвальнікам прасцей на «жывой» сцяне ўявіць, як праца будзе глядзецца дома.

Кацярына кажа, што выкарыстанне арт-кафэ для выставы не звязана з недахопам галерэй у горадзе. Але тое, што іх сапраўды не хапае — факт. А наогул, тое, што мастацтва жыве ў любым выглядзе — адназначна добра. Магчыма, пазней гэта прывядзе да адкрыцця спецыяльных пляцовак.


«У Майстра» зараз працуе як салон-крама і выставачная зала

Злева направа: Вольга Шчарбінская, Кацярына Петруцый, Ягор Доля

Навошта ў кафэ рабіць арт-прастору?

«AvaCava» адкрылася ў ліпені. Акрамя непасрэдна кавы, тут ёсць пакой для лекцый. А сцены кафэ змяшчаюць працы мастакоў і фатографаў. Тут ужо прайшлі дзве выставы.


«Не толькі дзеля кавы». Хутка адкрыецца кавярня, дзе барыста будуць размаўляць па-англійску, па-польску і па-кітайску


— Адзін з заснавальнікаў кафэ і ідэйны натхняльнік — гэта таксама гродзенскі мастак, які скончыў наш гродзенскі ўніверсітэт. Але які па асабістых прычынах і з-за цягі да мастацтва жыве за мяжой. Тым не менш, ён максімальна рухае кафэ. Гэта мая сястра Ніка Доля, — распавядае адзін з заснавальнікаў кафэ Ягор Доля. — Бачачы, што ў Гродне такіх устаноў мала, мы вырашылі максімальна прасоўваць менавіта культурную частку Гродна, каб падняць узровень нашага мастацтва. Таму што ўсё ж такі, сумна гэта прызнаваць, мы трохі адстаем. Не ад якасці, хутчэй, ад колькасці і накіраванасці спецыфікі культурнага Гродна.

Што за выстава там адкрылася?

Вольга Шчарбінская — сцэнограф, мастак па касцюмах у драматычным тэатры і тэатры лялек. Жывапіс для яе — гэта хобі.

— У Гродне гэта першая выстава жывапісу. У асноўным я працую ў тэатры: з касцюмамі, з дэкарацыямі, у хуткім рытме, з тэрмінамі. Таму жывапіс для мяне — астравок спакою, гармоніі, сузірання, — кажа Вольга.

Праца ў тэатры ўплывае і на жывапіс Вольгі. Выставу яна назвала па творы Шэкспіра — «Сон у летнюю ноч». Вольга кажа, што гэтая п’еса чароўная. Як і яе працы.

У каляровай гаме Вольга натхнялася Прыбалтыкай.

— Многія працы зробленыя на аснове замалёвак з маіх паездак, падарожжаў. Вельмі люблю Прыбалтыку. Вядома, гэта адчуваецца па гаме. Не яркія, адкрытыя колеры, а складаныя прыгожыя пераходы, складаныя шэра-блакітныя колеры, шэрыя адценні: як мора, складанае адценне пяску, шэрае нясонечнае неба.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025