
На вуліцы Замкавай на будаўнічай агароджы з’явіліся банеры з фотаздымкамі і інфармацыяй, што было і што з’явіцца на месцы сквера за былым Палацам тэкстыльшчыкаў.
Інвестар даў інфармацыю на трох мовах: беларускай, рускай і польскай. А таксама паказаў, як выглядала забудова квартала 100 гадоў таму і якая з’явіцца ў 2020 годзе.
З 21 верасня пачалася падрыхтоўка да забудовы сквера на вуліцы Замкавай. Плануецца, што ўжо ў наступным годзе на гэтым месцы з’явіцца комплекс з трох будынкаў, якія нагадваюць разбураныя пасля вайны пабудовы.
Заказчыкам будаўніцтва адміністрацыйна-гандлёвага аб’екта ў цэнтры Гродна выступае ЗТАА «ТД-груп» – інвестары з Літвы, якія валодаюць сеткай піцэрый Pizza&Coffee і прыпынкавымі павільёнамі Z-маркет. Заказчык ужо прайшоў усе гарадскія абмеркаванні і ўзгадненні ў Міністэрстве культуры.
У бліжэйшы час на аб’екце пачнуцца археалагічныя раскопкі. Ёсць верагоднасць, што пад скверам за былым Палацам культуры тэкстыльшчыкаў ёсць культурны пласт эпохі Сярэднявечча.
Калісьці на месцы сквера на Замкавай размяшчаўся Дом рыбака – каменны аднапавярховы будынак 16 стагоддзя, дзе, па некаторых версіях, жыў глава гродзенскага цэха рыбакоў. У 1960-х усе будынкі ў гэтым раёне знеслі з-за будаўніцтва Дома быту. Вядома, што ў цэнтры Гродна будзе пабудавана не дакладная копія знесеных пабудоў, але вонкава будынкі будуць вельмі падобныя да тых, якія там стаялі 100 гадоў таму.
У «Гроднаэнерга» новы гендырэктар. Ім стаў Андрэй Шэршань. Папярэдні кіраўнік энергапрадпрыемства горада раптоўна знік з…
Дэпутата ад папулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD) Ёрга Дорнаў затрымалі 4 лютага падчас пасяджэння…
У Лідзе на аўкцыёне прадалі ўчастак чыгункі ў прамысловай зоне. Падчас таргоў цана вырасла амаль…
У Ашмянскім краязнаўчым музеі адкрылася выстава «У пошуках страчанага часам», дзе сабраны сотні прадметаў розных…
У Беларусі забаронена самастойна займацца пахаваннем хатніх жывёл, у тым ліку ў лесе, на лецішчы…
На мінулым тыдні польскае медыя TVP Sport напісала пра баксёра з Ліды Яўгена Макарчука. У…