Глядзіце, якую інфармацыю пра забудову на Замкавай павесіў інвестар

На вуліцы Замкавай на будаўнічай агароджы з’явіліся банеры з фотаздымкамі і інфармацыяй, што было і што з’явіцца на месцы сквера за былым Палацам тэкстыльшчыкаў.

Інвестар даў інфармацыю на трох мовах: беларускай, рускай і польскай. А таксама паказаў, як выглядала забудова квартала 100 гадоў таму і якая з’явіцца ў 2020 годзе.

З 21 верасня пачалася падрыхтоўка да забудовы сквера на вуліцы Замкавай. Плануецца, што ўжо ў наступным годзе на гэтым месцы з’явіцца комплекс з трох будынкаў, якія нагадваюць разбураныя пасля вайны пабудовы.

Заказчыкам будаўніцтва адміністрацыйна-гандлёвага аб’екта ў цэнтры Гродна выступае ЗТАА «ТД-груп» — інвестары з Літвы, якія валодаюць сеткай піцэрый Pizza&Coffee і прыпынкавымі павільёнамі Z-маркет. Заказчык ужо прайшоў усе гарадскія абмеркаванні і ўзгадненні ў Міністэрстве культуры.

У бліжэйшы час на аб’екце пачнуцца археалагічныя раскопкі. Ёсць верагоднасць, што пад скверам за былым Палацам культуры тэкстыльшчыкаў ёсць культурны пласт эпохі Сярэднявечча.

Даведка

Калісьці на месцы сквера на Замкавай размяшчаўся Дом рыбака — каменны аднапавярховы будынак 16 стагоддзя, дзе, па некаторых версіях, жыў глава гродзенскага цэха рыбакоў. У 1960-х усе будынкі ў гэтым раёне знеслі з-за будаўніцтва Дома быту. Вядома, што ў цэнтры Гродна будзе пабудавана не дакладная копія знесеных пабудоў, але вонкава будынкі будуць вельмі падобныя да тых, якія там стаялі 100 гадоў таму.


Сквер перад Домам быту «пераедзе» на Савецкую





Паркоўка каля Дома рыбака, якой не будзе. Куды прыбраць машыны з Замкавай?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024