Суд вынес прыгавор у дачыненні да хулігана са Смаргоні, які пагражаў мінакам з пісталетам у руках. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Гродзенскага абласнога суда.

Суд Смаргонскага раёна разгледзеў справу па абвінавачанні мужчыны 1987 года нараджэння ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.339 КК (Хуліганства).

Інцыдэнт адбыўся ў канцы ліпеня гэтага года. На стаянцы ля аднаго з магазінаў у Смаргоні раней неаднаразова судзімы мужчына накіраваў у бок мінакоў пісталет. Ён выкрыкваў абразы і пагрозы. Праваахоўнікі затрымалі хулігана. Аказалася, што мужчына п’яны, пісталет быў пнеўматычным.

Абвінавачаны прызнаны вінаватым. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін 3 месяцы. Да гэтага пакарання далучана неадбытая частка дадатковага пакарання па прыгаворы суда Смаргонскага раёна ад 17 кастрычніка 2016 года. Мужчына на 4 гады і 4 месяцы таксама пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі.