Фота: pixabay.com
4 кастрычніка затрымалі 38-гадовага гродзенца, які уцягваў непаўналетніх у спажыванне наркотыкаў. Мужчына арандаваў ў цэнтры Гродна памяшканне, дзе арганізаваў гурток па робататэхніцы. Акрамя навучання, з некаторымі вучнямі ён ужываў марыхуану, паведамляе МУС Беларусі.
У доме і на працоўным месцы мужчыны была знойдзена марыхуана. Выяўлена, што гродзенец дзяліўся наркотыкамі з трыма непаўналетнімі 14−16 гадоў. Ён быў затрыманы праваахоўнікамі падчас курэння марыхуаны з адным з іх у памяшканні, дзе праводзіў заняткі. Ёсць падставы меркаваць, што колькасць падлеткаў, з якімі ён ужываў, можа быць большай.
Гродзенскім міжраённым аддзелам следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 і ч.3 арт.328 КК Беларусі «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў». У цяперашні час абвінавачваны узяты пад варту.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…