У першыя выхадныя кастрычніка на цокальным паверсе старога дома на Лермантава адкрыўся бар First. Яшчэ ў канцы лета ён знаходзіўся на Вялікай Траецкай, але ўладальнікі вырашылі змяніць месца і выбралі свабодныя памяшканні на рагу Віленскай і Лермантава.
Гэта першы бар, які адкрыўся на Лермантава. Здавалася б, чым далей ад цэнтра, тым горш месца, але ўладальнікі бара адзначаюць, што пераехалі сюды невыпадкова.
«Мы прыкметна пашырыліся. Калі раней у нас было адно памяшканне, дзе знаходзіўся бар і кальян, то цяпер у нас чатыры пакоі, — распавядае ўладальнік Вікторыя Сапажкова. — Больш плошчы і больш магчымасцяў. У адным пакоі ў нас толькі кальяны і вейпы, у іншым барная зона, ёсць пакой для праглядаў спартыўных мерапрыемстваў, а таксама гульнявы, дзе неўзабаве будзе більярд. І кухня ў асобным памяшканні, пакуль робім блінцы, грэнкі да піва і лёгкую нарэзку».
Усяго бар First займае 162 квадраты на цокальным паверсе старога дома на Лермантава, 8. Вышэй знаходзіцца інтэрнат для юных футбалістаў.
«У іх іншы ўваход, ды і яны спартсмены, якія прытрымліваюцца рэжыму. А так мы арыентуемся на сваіх старых кліентаў, якія прыходзілі да нас на Траецкай. Сярод гарадскіх бараў у нас, напэўна, самы даступны алкаголь. Беларускае піва ад 2,5 рублёў. Ёсць таксама моцны алкаголь, робім кактэйлі, ну і прапануем безалкагольныя напоі», — дадала Вікторыя.
Час працы:
ПН-СР
ЧЦ,
ПТ,
Адрас:
Лермантава, 8 (цокальны паверх)