Тэрмін аплаты для працаздольных грамадзян, не занятых ў эканоміцы («дармаедаў»), газу і ацяплення па эканамічна абгрунтаваных тарыфах пераносіцца на 1 траўня 2020 года. Гэта прадугледжана пастановай урада № 682 ад 7 кастрычніка 2019 года, паведаміў журналістам першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Андрэй Лабовіч.
Такое рашэнне прынята ў мэтах недапушчэння неабгрунтаваных выпадкаў налічэння павялічанай платы за паказаныя паслугі грамадзянам, піша belta.by. База «дармаедаў» яшчэ не складзена.
Звесткі для фармавання базы грамадзян, не занятых у эканоміцы, паступаюць амаль з 50 крыніц. Іх трэба актуалізаваць. Была выяўлена патрэба ў дапрацоўцы сістэмы ўліку спажыўцоў газу.
«Цяпер праводзяцца тэхнічныя і арганізацыйныя мерапрыемствы, каб адаптаваць сістэмы для абмену інфармацыяй», — удакладнілі ў прэс-службе.
Гарачае водазабеспячэнне па поўных тарыфах не занятыя ў эканоміцы кампенсуюць з 1 студзеня 2019 года.
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…