Тэрмін аплаты для працаздольных грамадзян, не занятых ў эканоміцы («дармаедаў»), газу і ацяплення па эканамічна абгрунтаваных тарыфах пераносіцца на 1 траўня 2020 года. Гэта прадугледжана пастановай урада № 682 ад 7 кастрычніка 2019 года, паведаміў журналістам першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Андрэй Лабовіч.

Такое рашэнне прынята ў мэтах недапушчэння неабгрунтаваных выпадкаў налічэння павялічанай платы за паказаныя паслугі грамадзянам, піша belta.by. База «дармаедаў» яшчэ не складзена.

Звесткі для фармавання базы грамадзян, не занятых у эканоміцы, паступаюць амаль з 50 крыніц. Іх трэба актуалізаваць. Была выяўлена патрэба ў дапрацоўцы сістэмы ўліку спажыўцоў газу.

«Цяпер праводзяцца тэхнічныя і арганізацыйныя мерапрыемствы, каб адаптаваць сістэмы для абмену інфармацыяй», — удакладнілі ў прэс-службе.


Ці моцна падаражэюць камунальныя паслугі для «дармаедаў»?


Гарачае водазабеспячэнне па поўных тарыфах не занятыя ў эканоміцы кампенсуюць з 1 студзеня 2019 года.