Навіны

Youth can: пракачай свае кампетэнцыі!

Вызначыцца з тым, чым хочаш займацца па жыцці, развіць кампетэнцыі, неабходныя для пошуку добрай працы, стварэння ўласнага бізнесу або цікавага творчага праекта — усё гэта змогуць удзельнікі бясплатнага курсу «Youth can», які пачынае сваю працу ў Гродне.

Да ўдзелу ў курсе запрашаюцца студэнты і выпускнікі навучальных устаноў Гродна, асабліва выхадцы з сельскай мясцовасці, маладыя людзі з інваліднасцю, якія маюць высокую матывацыю знайсці сваё месца ў жыцці і стварыць справу свайго жыцця.

15 удзельнікаў курса навучацца вызначаць свае жыццёвыя мэты, планаваць іх рэалізацыю, распрацоўваць бізнес-ідэі і ўласныя праекты.

Асобны блок заняткаў будзе прысвечаны развіццю ўменняў самапрэзентацыі і камунікацыі, прыняцця рашэнняў, крытычнага мыслення, а таксама іншых уменняў, неабходных для самарэалізацыі, планавання сваёй кар’еры, пошуку працы.

Праграма навучання складаецца з двух двухдзённых трэнінгаў (12−13 і 26−27 кастрычніка), знаёмства з дзейнасцю фірмаў і прадпрыемстваў, заснаваных маладымі людзьмі, кансультавання з боку вопытных ментараў.

Заявіцца на ўдзел у курсе можна да 10 кастрычніка, запоўніўшы электронную заяўку.

Арганізатарам курса з’яўляецца ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» пры садзейнічанні Генеральнага консульства Літвы ў Гродне, Міністэрства замежных спраў Літвы, а таксама LITHUANIAN DEVELOPMENT COOPERATION.

Падзяліцца
Меткі: адукацыя

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025