Выбары-2019. Што кажуць улады аб парушэннях падчас збору подпісаў

Падчас збору подпісаў выбаршчыкаў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання масавых парушэнняў не выяўлена. Пра гэта БЕЛТА паведаміў намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў.

Збор подпісаў ідзе з 8 верасня. Гэты этап парламенцкай кампаніі, паводле ацэнак ЦВК, праходзіць дастаткова арганізавана, выконваецца Выбарчы кодэкс. «Ёсць асобныя парушэнні, але я б не казаў, што яны з’яўляюцца масавымі», — адзначыў Вадзім Іпатаў. Ініцыятыўным групам і канкрэтным вылучэнцам абвешчана каля 30 папярэджанняў. «Пікетаванне, якое вядзецца сёння, мае толькі адну мэту — збор подпісаў. Парушэнні, па якім вынесены папярэджанні, звязаныя з тым, што пікеты выходзяць за гэтыя рамкі», — растлумачыў намеснік старшыні ЦВК.

Ён заклікаў удзельнікаў выбарчай кампаніі выконваць заканадаўства, паколькі пры паўторных парушэннях вылучэнец можа быць не зарэгістраваны ў якасці кандыдата ў дэпутаты.

Па дадзеных на 4 кастрычніка, кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання высунуліся 283 чалавекі. Усяго ў выбарчыя камісіі да гэтага часу паступіла 340 камплектаў дакументаў ад удзельнікаў выбарчай гонкі.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты завяршаецца 7 кастрычніка. Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі - на 7 лістапада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025