У Гродзенскім дзіцячым хоспісе шукаюць новы дом і звярнуліся да ўладаў

Гродзенскаму дзіцячаму хоспісу імя святога Губерта стала цесна ў старым будынку на Гагарына. Яны знайшлі для сябе ідэальны будынак і звярнуліся да ўладаў з просьбай перадаць яго. Што ўлады адкажуць, пакуль невядома.

«Мы арандуем памяшканне і нам у ім стала вельмі цесна. Мы пашырылі паслугі для дзяцей і іх бацькоў, а гэта заўсёды патрабуе новых плошчаў. Сёння ў нашым хоспісе ёсць тры кабінеты і вялікі хол. Свой кабінет наша дырэктар аддала пад масажны кабінет. Цяпер мы усе дзелім сталы, камп’ютары, прынтар», — тлумачаць у хоспісе.

Новы будынак знайшоўся на вуліцы Сыракомлі. Гэта былы медыцынскі выцвярэзнік. У хоспісе кажуць, што будынак знаходзіцца ў ідэальным месцы: ёсць дзе паставіць альтанкі пад дрэвамі, унутры таксама ўсё арганізавана. Сам будынак таксама пасуе: маленькія кабінеты, асяроддзе няцяжка пераабсталяваць пад безбар’ернае, ёсць мансардны паверх для працы з бацькамі.

29 жніўня прадстаўнікі хоспіса былі ў гарвыканкаме на прыёме ў Мечыслава Гоя з просьбай перадаць будынак. Улады пакуль не адказалі.

«Кажуць, што мары трэба візуалізаваць. Гэта фота нашай мары!», — кажуць у хоспісе.

Фота: www.facebook.com/grodno.children.shospice
Фота: www.facebook.com/grodno.children.shospice
Фота: www.facebook.com/grodno.children.shospice

Людзей з інваліднасцю навучаць зарабляць хэнд-мэйдам

«Тут шмат любові». Фотагісторыя пра жыццё дзіцячага хоспіса ў Гродне


Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025