Заканчваецца галасаванне за найлепшы брэнд Гродна. Хто ў лідарах?

4 кастрычніка заканчваецца галасаванне за найлепшы брэнд горада. Яно доўжылася тыдзень з 27 верасня. На конкурс прадстаўлена 32 працы. Галасаваць можна тут 1 раз з аднаго ip-адрасы.

— Сёння заканчваецца галасаванне за канцэпцыю турыстычнага брэнда Гродна. Вынікі на гэты момант нечаканыя. Тым гарачэйшай будзе дыскусія рабочай групы па вызначэнні найлепшых. Прагаласаваць яшчэ можна па спасылцы, а Ваш голас і асабліва каментары вельмі важныя для журы, — напісаў актывіст Дзмітрый Бандарчук, якога ўключылі ў працоўную групу па стварэнні брэнда.

Пакуль рэйтынг выглядае так. Карыстальнікі і ўдзельнікі ўжо казалі, што галасаванне зроблена нязручна: людзі не паспяваюць прагартаць да ніжніх лагатыпаў. Некаторыя казалі пра накрутку галасоў.

Другі тур конкурсу абвясціў гарвыканкам. 1 тур конкурсу праходзіў з 16 красавіка па 26 лiпеня 2019 года. Эскіз прасілі зрабіць арыгінальным, простым і запамінальным, выразным і зразумелым у любым памеры. Да лагатыпу трэба было прыдумаць слоган на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Пасля галасавання 10 лепшых аўтараў па выніках галасавання пакажуць прэзентацыю сваіх работ для членаў рабочай групы. Аўтары 5 выбраных у першым туры работ і ідэй, адабраных пасля другога тура, правядуць для членаў журы выніковую прэзентацыю. Пераможцам стане ўдзельнік, які набраў больш за ўсё балаў на глядацкім галасаванні і ад членаў журы.


Началось голосование за лучший бренд Гродно

У Гродне зноў будуць збіраць ідэі для брэнда горада: з першага разу не атрымалася


Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025