У Кастрычніцкім раёне горада ў гэтым годзе ямачным рамонтам ахоплена больш за 10 тысяч квадратных метраў дарог. У параўнанні з мінулым годам плошча павялічана ў тры разы. Аднак, як паведаміў галоўны інжынер УЖРЭП Кастрычніцкага раёна Сяргей Пятровіч, ад жыхароў мікрараёнаў паступіла яшчэ 24 звароты аб неабходнасці выканаць ямачны рамонт, таму работы працягнуцца ў кастрычніку і лістападзе, паведамляе grodnonews.by.
У Ленінскім раёне ямачны рамонт выкананы на плошчы 5700 квадратных метраў. У асобных дварах і праездах яго правядуць да канца восені. Па запэўненні дырэктара УЖРЭП Ленінскага раёна Міхаіла Місюлі, плануецца адрамантаваць дадаткова да задання не менш за 4 тысячы «квадратаў» праезных частак у дварах.