«Афіцыйна — гэта наш першы тізер-трэйлер! Пастараліся яго зрабіць у лепшых традыцыях сучасных блокбастараў. І прызнаемся — не проста так. Усё вельмі сімвалічна!» — напісалі ўладальнікі ў інстаграме.

У ТРК «TRINITI» адкрыецца мультыплекс сеткі Silver Screen Cinemas. Шматзальны кінатэатр у TRINITI стане самым вялікім кінатэатрам у Гродне і ў беларускіх рэгіёнах. Silver Screen гарантуе выключнае кінапраекцыйнае лічбавае абсталяванне і гук, якіх да гэтага дня ў нашым горадзе не было. Рыхтуюць спецыяльныя прапановы, акцыя і праграмы лаяльнасці.

www.instagram.com/p/B3FHGvWovj4/