Гродзенская вобласць плануе падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве з Валынскай вобласцю на II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які пройдзе ў Жытоміры 3−4 кастрычніка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў камітэце эканомікі Гродзенскага аблвыканкама.

Пагадненне паміж Гродзенскім аблвыканкамам і адміністрацыяй Валынскай вобласці прадугледжвае супрацоўніцтва у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах. Дакумент дазволіць развіваць узаемавыгадныя кантакты на розных узроўнях, умацуе міжрэгіянальныя сувязі, паспрыяе арганізацыі дзелавых візітаў.

Падчас мерапрыемстваў форуму будзе прадстаўлены эканамічны і гандлёвы патэнцыял Гродзенскага рэгіёна. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі вядучых прадпрыемстваў мяса-малочнай галіны, вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны СЭЗ «Гроднаінвест». Дэлегацыя Гродзенскай вобласці прыме ўдзел у працы 8-га пасяджэння беларуска-ўкраінскага кансультатыўнага савета дзелавога супрацоўніцтва.

Украіна — адзін з асноўных гандлёвых партнёраў Гродзенскай вобласці. На яе долю прыходзіцца каля 10% тавараабароту рэгіёну і каля 9% аб’ёмаў экспарту. Адносіны ў эканамічнай сферы развіваюцца дынамічна. У 2018 годзе аб’ём знешняга гандлю таварамі Гарадзенскай вобласці з Украінай склаў $ 316 млн (тэмп росту 153% у параўнанні з 2017 годам). За студзень-ліпень 2019 года аб’ём знешняга гандлю склаў больш за $ 220 млн (тэмп росту да аналагічнага перыяду мінулага года больш за 120%). Сярод асноўных відаў тавараў, якія пастаўляюцца на ўкраінскі рынак прадпрыемствамі рэгіёну, — мінеральныя ўгнаенні, пліты МДФ І ДСП, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, папера і кардон, шкловалакно і шырокі асартымент харчовай прадукцыі мяса-малочнай галіны.