Ужо не першы месяц жыхары старых Каробчыц спрабуюць адстаяць неўладкаваны кавалак зямлі. На яго месцы яны хацелі б бачыць футбольнае поле. Для карыснага баўлення часу ў вёсцы няма належнай тэрыторыі, кажуць мясцовыя, выключэнне — невялікая дзіцячая пляцоўка. У раённага кіраўніцтва іншыя планы на гэты надзел, якія ўжо пачалі ажыццяўляцца, паведамляе tvgrodno.by.
Узвядзенне каналізацыйна-помпавай станцыі ў Каробчыцах павінна быць скончана да канца года. На дадзеным этапе выконваецца трэцяя чарга работ з інжынернымі сеткамі. Жыхароў абурае, што каналізацыя пройдзе ў максімальнай блізкасці ад жаданага месца адпачынку дзяцей і моладзі. Звароты ў розныя інстанцыі і да раённага кіраўніцтва аказаліся беспаспяховымі.
Ігар Лябецкі, старшыня Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў, кажа, што па праектна-каштарыснай дакументацыі гульнявой пляцоўкі там не прадугледжана. Таму на гэтым месцы будзе каналізацыя.
Жыхары Каробчыц і раней скардзіліся на адсутнасць добраўпарадкавання і належнай інфраструктуры — незакрытыя люкі, горы смецця, якія засталіся пасля разбурэння старых гаспадарчых пабудоваў. Каб ачысціць тэрыторыю, патрэбен транспарт, які ніхто не прадаставіў, а большасць жыхароў - пенсіянеры.
— У нас няма ні пляцоўкі, у нас няма ні… Развіццё дзе ў нас? Дзе ў нас развіццё? Ні сельсавет увагі не надае. Нічогі, толькі абяцанні, абяцанні, — кажа мясцовы жыхар.
Калі пытанне не вырашыцца, яны плануюць звярнуцца ў сталічныя інстанцыі.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…