t.me/cpbelarus
У Лідзе засыпала сцяной работніка свінакомплекса. Прыкладна ў 14.05 у нядзелю, 29 верасня, кіроўца аўтамабіля МАЗ даставіў у Едкі, на тэрыторыю свінакомплексу «Прагрэс» ААТ «Лідахлебапрадукт», камбікорм і пашкодзіў будынак склада.
Выгрузіўшы камбікорм ўнутры склада i не апусцiўшы грузавую платформу ў транспартнае становішча, кіроўца пачаў выязджаць назад. Паднятай платформай аўтамабіля ён закрануў перамычку брамы, і яна разам з часткай сцены склада абрынулася. 50-гадовы грузчык свінакомплексу, які знаходзіўся каля будынку, быў смяротна траўмаваны, піша lidanews.by, спасылаючыся на начальніка Лідскага міжраённага аддзела Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Андрэя Магільніцкага.
— Цяпер праводзіцца расследаванне, — адзначае Андрэй Магільніцкі. — Але ўжо можна адназначна сказаць, што асноўным парушэннем, што пацягнула за сабой няшчасны выпадак, з’яўляецца парушэнне кіроўцам аўтамабіля патрабаванняў бяспекі. Таксама следчымі органамі вядзецца праверка для дачы прававой ацэнкі дзеянням кіроўцы.
Па словах Андрэя Магільніцкага, гэта першы выпадак са смяротным зыходам, які адбыўся ў бягучым годзе ў раёне. Усяго ж з пачатку года на Лідчыне зафіксавана 26 няшчасных выпадкаў, у 6 з іх працаўнікі атрымалі цяжкія вытворчыя траўмы.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…