Каля сотні спецыялістаў у сферы IT атрымаюць доступ да цікавага кантэнту: шэсць спікераў-экспертаў ад вядучых вендараў Microsoft і MikroTik падзеляцца бізнес-кейсамі і інавацыйнымі рашэннямі ў галіне IT. Маштабная IT канферэнцыя «Прарыўныя рашэнні для бізнэсу» пройдзе 3 кастрычніка. Далучыцца можа кожны прадстаўнік бізнесу, але засталося ўсяго два месцы на ўдзел.
Арганізуе мерапрыемства група кампаній «ЭтыкетСэрвіс», лідэр Беларусі па 1С: ERP-укараненні пры ўдзеле сусветных брэндаў Microsoft & MikroTik.
— Упершыню ў Гродне будзе прадстаўлена калабарацыя Microsoft і MikroTik. Гэта ўнікальнае дыстрыбутарская прапанова ад кампаніі Microsoft, якая абрала нас як вядучага IT- інтэгратара ў рэгіёне, а на канферэнцыі будуць закрануты толькі прарыўныя рашэнні ў сферы IT, — распавяла дырэктарка групы кампаній «Этыкет Сэрвіс» Наталля Рачак.
За чатыры гадзіны ў рэжыме нон-стоп ўдзельнікі з сферы IT даведаюцца аб новых магчымасцях Microsoft Office 365 для бізнесу, перавагах выкарыстання ліцэнзійнага ПА Microsoft і пра навінкі MikroTik. Асноўныя тэмы — воблачныя рашэнні Microsoft, аўтаматызацыя бізнес-працэсаў звыклымі сродкамі, бесправадныя рашэнні для офісаў і іншыя. Да прыкладу, прадстаўнікі MikroTik раскажуць пра наватарскае вырашэнне абсталявання Wireless Wire, якое прапануе хуткасць і якасць, супастаўнае з аптычным валакном пры значна больш нізкіх выдатках.
Сярод зарэгістраваных удзельнікаў - тэхнічныя дырэктары і спецыялісты, начальнікі аддзела аўтаматызаванай сістэмы кіравання і сістэмныя адміністратары. Засталося ўсяго 2 месцы: заяўку можна пакінуць па спасылцы: www.eservice.by/it-konferenciya-v-grodno/
У канцы канферэнцыі прадстаўнікі кампаніі Microsoft і MikroTik разыграюць сярод удзельнікаў унікальныя прызы. Удзел бясплатны.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…