У Шчучыне затрыманы 24-гадовы мясцовы жыхар. Маладому чалавеку інкрымінуюць сувязь з наркатычнымі рэчывамі, дакладней — вырошчванне канопляў, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Каноплі ён вырошчваў ў лесе. Як паведаміў, выключна «для сябе». Увесну замовіў насенне па інтэрнэце, за імі з’ездзіў у сталіцу, і ў ліпені пасадзіў. Для таго, каб праца не аказалася марнай, угнойваў зямлю. Усяго вырасла тры куста, частку ўраджаю малады чалавек ужо сабраў, але спажыць не паспеў - быў затрыманы з імі.
Па ч.1 ст. 329 КК РБ «Пасеў або вырошчванне забароненых да апрацоўкі раслін ці грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы» распачата крымінальная справа.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…