Калі ўсё-ткі ўключаць ацяпленне? Расказвае Мечыслаў Гой

Весткі аб уключэнні ацяплення «падаграваюць» гараджан з пачатку гэтага тыдня. Паэтапнае ўключэнне ацяплення пачалося ў дзіцячых дашкольных установах і некаторых бальніцах. Тое, што батарэі пацяплелі не ўсюды, абумоўлена аб’ектыўнымі прычынамі, перадае “Гродна Плюс”.

– Мы бачым розныя сітуацыі, калі ў якімсьці дзіцячым садку, пасля ночы тэмпература 13-15 градусаў, то яны (батарэі – заўв. Hrodna.life) ужо ўключаны. А вось у іншых аб’ектах аховы здароўя мы бачым, што сітуацыя там нармальная, дзе праведзена цеплавая рэабілітацыя будынка, там сітуацыя іншая, – кажа старшыня гарвыканкама.

Усе запланаваныя работы былі праведзены ў тэрмін, пашпарты гатоўнасці атрымалі ўсе аб’екты. Яшчэ некаторы час работы па перекладке цеплавых сетак будуць працягвацца на чатырох аб’ектах горада. Усяго ў гэтым годзе трэба будзе замяніць 18 кіламетраў труб – менш 4,5% ад агульнай колькасці. Па існуючых нарматывах у дамах і кватэрах павінна пацяплець, калі сярэднесутачная тэмпература ў 8 градусаў і менш будзе зафіксаваная на працягу пяці сутак. А паводле папярэдніх прагнозаў, сярэднясутачныя паказчыкі будуць трымацца на адзнацы 10 градусаў.

– Што тычыцца такой тэмпературы, вядома, мы гатовыя ўключыць, і вопыт паказвае, што горад здольны за двое сутак уключыць усе літаральна аб’екты цеплакарыстальнікаў. Але надвор’е вельмі мяняецца, таму трэба разумець, што гэта даволі дарагое задавальненне. Калі тычыцца насельніцтва, то гэта самы датаваны від паслуг – ацяпленне. Сёння па надвор’і да вечара будуць ізноў унесены карэкціроўкі аб уключэнні – не ўключэнні ацяплення ў жылым фондзе. Чакаем ад вас прапаноў, паважаныя гараджане для нас, для прыняцця рашэнняў, – кажа Мечыслаў Гой.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: