Калі ўсё-ткі ўключаць ацяпленне? Расказвае Мечыслаў Гой

Весткі аб уключэнні ацяплення «падаграваюць» гараджан з пачатку гэтага тыдня. Паэтапнае ўключэнне ацяплення пачалося ў дзіцячых дашкольных установах і некаторых бальніцах. Тое, што батарэі пацяплелі не ўсюды, абумоўлена аб’ектыўнымі прычынамі, перадае «Гродна Плюс».

— Мы бачым розныя сітуацыі, калі ў якімсьці дзіцячым садку, пасля ночы тэмпература 13−15 градусаў, то яны (батарэі - заўв. Hrodna.life) ужо ўключаны. А вось у іншых аб’ектах аховы здароўя мы бачым, што сітуацыя там нармальная, дзе праведзена цеплавая рэабілітацыя будынка, там сітуацыя іншая, — кажа старшыня гарвыканкама.

Усе запланаваныя работы былі праведзены ў тэрмін, пашпарты гатоўнасці атрымалі ўсе аб’екты. Яшчэ некаторы час работы па перекладке цеплавых сетак будуць працягвацца на чатырох аб’ектах горада. Усяго ў гэтым годзе трэба будзе замяніць 18 кіламетраў труб — менш 4,5% ад агульнай колькасці. Па існуючых нарматывах у дамах і кватэрах павінна пацяплець, калі сярэднесутачная тэмпература ў 8 градусаў і менш будзе зафіксаваная на працягу пяці сутак. А паводле папярэдніх прагнозаў, сярэднясутачныя паказчыкі будуць трымацца на адзнацы 10 градусаў.

— Што тычыцца такой тэмпературы, вядома, мы гатовыя ўключыць, і вопыт паказвае, што горад здольны за двое сутак уключыць усе літаральна аб’екты цеплакарыстальнікаў. Але надвор’е вельмі мяняецца, таму трэба разумець, што гэта даволі дарагое задавальненне. Калі тычыцца насельніцтва, то гэта самы датаваны від паслуг — ацяпленне. Сёння па надвор'і да вечара будуць ізноў унесены карэкціроўкі аб уключэнні - не ўключэнні ацяплення ў жылым фондзе. Чакаем ад вас прапаноў, паважаныя гараджане для нас, для прыняцця рашэнняў, — кажа Мечыслаў Гой.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025