autoreview.ru
Перазагрузка грамадскага транспарту пачалася ў Беларусі: у буйных гарадах ён цалкам стане электрычным, паведамляе ont.by.
Гэта адзін з крокаў, якія краіна прадпрымае пасля далучэння да Парыжскага пагаднення па клімаце. Глабальная мэта — прыйсці да вугляроднай нейтральнасці, гэта значыць прымаць меры па поўнай кампенсацыі выкідаў CO2. Акцэнт на транспарце робяць нездарма — вялікая частка шкодных выкідаў прыпадае менавіта на яго.
63% выкідаў забруджвальных рэчываў у Беларусі адбываецца ад аўтатранспарту. Для Мінска гэтая лічба ўжо пераваліла за 80. Пры пераходзе на электрычны транспарт, акрамя выкідаў парніковых газаў, зніжаюцца выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра — адзначае Аксана Ючковіч, кансультантка Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.
Першыя электробусы ў Беларусі выйшлі на маршрут два гады таму — зараз на дарогах іх больш за 80. Тады Гродна быў адным з першых гарадоў, дзе з’явіўся гэты від транспарту.
Цяпер распрацоўваецца новая мадэль — яна можа пайсці на экспарт у Еўрасаюз.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…