Выяўленыя на гары Гедыміна парэшткі паўстанцаў XIX ст., у тым ліку і самога Каліноўскага, будуць урачыста пахаваныя на віленскім могілках Росы 22 лістапада, піша delfi.lt са спасылкай на ўрад Літвы.
Падчас урачыстай цырымоніі парэшткі будуць дастаўлены ў Віленскі Кафедральны сабор, а затым перавезены на могілкі Росы.
«Пасля эксгумацыі парэшткаў Віктара Каліноўскага ўлады Беларусі не перадалі Літве генетычны матэрыял»
«Уся цырымонія пачнецца на Кафедральнай плошчы, у саборы мы вырашым, як арганізаваць урачыстую перавозку парэшткаў на могілкі Росы, адбудуцца цырымоніі на саміх могілках і ў капліцы. Парэшткі будуць змешчаны ў сімвалічныя, маленькія дамавінкі і будуць паважна транспартавацца», — сказаў віцэ-канцлер ўрада Дэйвідас Матулёніс.