28 верасня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне (пл. Савецкая, 4) пройдзе канцэрт для сапрана, трубы і аргана, паведамляе grodnensis.by.
Арганізатар канцэрту — пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі. Пачатак у 20 гадзін, уваход вольны.
У межах канцэрту выступяць:
- Людміла Вернерава — сапрана;
- Ян Вернер — труба;
- Пржэмысл Кшыца — арган.
Прагучаць творы аўтараў: Джэрэмайя Кларк, Багуслаў Мацей Чэрнагорскі, Павел Ёзэф Вейваноўскі, Ёган Себастыян Бах, Антоніо Вівальдзі, Леаш Яначак, Вольфганг Амадэй Моцарт, Луіс Віернэ, Антанін Дворжак, Бедржых Антанін Відэрман.