Мінтранс распрацоўвае праграму па ўкараненні бязвізавага рэжыму ў рэгіянальных аэрапортах і па многіх іншых момантах. Пра гэта журналістам распавёў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Кравец.
Паводле яго слоў, у ведамстве ўжо блізкія да завяршэння працы, піша sb.by.
— У ліку апошніх «бязвізавых» зменаў - аб’яднанне бязвізавых зон у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях і іх пашырэнне, — зазначыў намеснік міністра. — Перад гэтым мы ўбачылі, што людзі пачалі ўкладвацца ў развіццё рэгіёнаў, будаваць аб’екты размяшчэння, харчавання, забавы — з’явіўся драйвер для эканомікі і стварэння новых працоўных месцаў. Аб’яднаўшы зоны, мы закальцавалі многія тураб’екты. Наш вялікі рэзерв — у прыездзе наземным транспартам. Турплынь мы можам павялічыць шматкроць, калі бязвізавы ўезд з’явіцца і ў такім фармаце. Чэмпіянат свету па хакеі ў 2014-м і II Еўрапейскія гульні паказалі: узровень бяспекі, калі мы зрабілі адкрытым ўезд па ўсёй краіне, не знізіўся.
Зараз у міністэрстве працуюць над стратэгіяй развіцця турызму да 2035 года. У ёй будуць вызначацца з падыходамі ў частцы выкарыстання рэзерваў і павелічэння паступлення валюты ў краіну.
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…