Відэакамера з «Прыёрбанку» засняла, як малады чалавек шпурляе пракатны самакат. Пазней ён ўтопіць яго ў Нёмане, паведамляе AutoGrodno.by.

— Гэтыя маладыя людзі ўзялі самакат у раёне драмтэатра і, пакуль ішлі да Нёмана, увесь час яго кідалі на зямлю. На іх шляху мы знаходзілі абломкі. Затым самакат утапілі ў Нёмане. Праз тры дні ля берагу яго знайшлі дзеці, яны і напісалі нам пра знаходку, — распавядае «АвтоГродно» Вераніка, заснавальнік першага гродзенскага пракату электрасамакатаў.

Выпадак адбыўся 14 жніўня каля дзвюх гадзін ночы. На жаль, відэа з банка ўдалося атрымаць толькі праз месяц, але ўладальнікі пракату спадзяюцца, што маладых хуліганаў гродзенцы апазнаюць.

— У нашым вопыце гэта першы выпадак падобнага вандалізму. Так, самакаты знікалі, але кожны раз іх знаходзілі цэлымі. А гэты ўжо аднаўленню не падлягае, электрычная частка беспаваротна залітая вадой, а сілавая канструкцыя самоката істотна дэфармаваная, — тлумачыць дзяўчына.

Калі вам удалося апазнаць людзей на відэа, калі ласка, звяжыцеся з кампаніяй Samokato: +375 (33) 377−44−60. Узнагароджанне гарантаванае.

— Мы гатовыя і да мірных перамоваў. Калі хлопцы з відэа адгукнуцца самі, то мы забярэм заяву з міліцыі, — абяцаюць ўладальнікі Samokato.

У сэрвісе кампаніі каля 50 электрасамакатаў і ўсе яны расстаўленыя па горадзе. Любы жадаючы можа імі скарыстацца праз спецыяльную праграму. Сустракаюцца і тыя, хто спрабуе скрасці самакат, пра гэта «АвтоГродно» распавядаў у вялікім інтэрв'ю з уладальнікамі бізнесу.