Праваахоўнікі ўбачылі міні-трактар на вясковай дарозе позна ўвечары. Аказалася, што ім кіруе нідзе непрацуючы 35-гадовы жыхар Гродна, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

П’яны мужчына ўбачыў тэхніку, якая стаяла на тэрыторыі хаты, якая будуецца. Ён завёў трактар і сустрэў па дарозе супрацоўнікаў міліцыі. Падазраваны ва ўгоне і раней судзімы за ўчыненне аналагічнага злачынства. Узбуджаная крымінальная справа.