Яна ўзводзіцца ў раёне старога аэрапорта і павароту на Каробчыцы ў бок памежнага перахода Брузгі, піша grodnonews.by.

Развязка на скрыжаванні з інтэнсіўным рухам развядзе патокі транспарту па трох напрамках: у бок мяжы з Польшчай, на вуліцу Тарусічскую ў Баранавічы і на Юбілейнае возера.

У раёне кальцавой развязкі ў рамках рэалізацыі трансгранічнага праекта «Шляхам Тызенгаўза» абсталююць веладарожку. Яна звяжа Гродна з польскім горадам Сакулка.

Работы завершацца да канца года.