З якімі стэрэатыпамі і чаканнямі жанчынам даводзіцца сустракацца і якія выклікі ставіць перад імі жыццё? Хто такая «моцная жанчына»? Гэтыя пытанні абмеркавалі ў Гродне на круглым стале «Сучасныя жанчыны: паміж стэрэатыпамі і выклікамі» 23 верасня.
Спікерамі на сустрэчы сталі жанчыны, якія паўдзельнічалі ў фотапраекце «ProWoman: ламаючы стэрэатыпы». Мадэратаркай была Ірына Новік, адна з аўтарак праекта.
З чаго пачынаюцца гендарныя няроўнасці? Жанчыны лічаць, дзяцей заранёў абмяжоўваюць у іх выбары. І ім пасля даводзіцца ламаць стэрэатыпы, якія ўжо былі пастаўлены перад імі. Мужчыны, якія прыйшлі на сустрэчы, пагаджаліся: шмат стэрэатыпаў навязваецца не толькі дзяўчынкам, але і хлопцам. Таму трэба казаць і пра абарону іх правоў.
— Сям’я плануе мець дзіцёнка і ім кажуць «у вас будзе дзяўчынка». Ой, будзе дзяўчынка, яна будзе ў ружовым, мы будзем яе выхоўваць як сапраўдную ледзі, яна будзе адразу з банцікамі. А калі хлопчык, то мы яго навучым у футбол гуляць, ён будзе дапамагаць тату. Потым расце-расце той дзіцёнак, яму кажуць — ну ты ж хлопчык, ты не павінен плакаць. Хлопчыкі не плачуць. Хлопчыкі абаронцы. А што ты будзеш рабіць, калі ў армію пойдзеш? А функцыя дзяўчынкі - быць «гаспадынькаю», чакаць дома мужа, нарадзіць дзяцей, — кажа Вольга Вялічка, кіраўніца Гродзенскага дзіцячага хоспісу і ўдзельніца фотапраекта.
Дарэчы, на сустрэчу прыйшло толькі некалькі мужчын. З чаго жанчыны зрабілі вывад, што іх праблемы цікавыя толькі ім. Ды і жанчыны, якія наведалі сустрэчу, паспяхова сумяшчаюць прафесію і сям’ю. «Клуб моцных жанчын», жартавалі ўдзельніцы.
Ці ёсць праблема «шкляной столі», калі жанчынам быццам бы можна дасягнуць поспеху, але насамрэч — не? Таццяна Чысцякова ў свой час стала кіраўніцай фермерскай гаспадаркі, бо, у адрозненні ад мужа, мела юрыдычную адукацыю. У 2005-м годзе яна была адзінай кіраўніцай фермерскай гаспадаркі ў Беларусі. І яна сутыкалася са здзіўленнем з боку мужчын. Калі яна заснавала праект «Акадэмія жаночага бізнэсу», мужчыны не хацелі, каб іх жонкі вучылася і станавілася кіраўніцай. «А навошта ёй гэта трэба? Тут дзеці, гаспадарка». Гэта адносіны да жанчыны як да другаснага чалавека, лічыць Таццяна.
Вольга Гаўрылік, кіраўніца прадпрыемства «Мядовы шлях» і адзіная ў Беларусі мядовая самелье кажа, што раней ёй даводзілася больш даказваць камусьці, што яна вартая. Але калі бізнэс стаў больш маштабны, яна пачала проста рабіць сваю справу — упэўнена і з любоўю. Жанчыны пагадзіліся, што чым больш ты ўпэўнены ў сабе — тым менш хочацца нешта даказваць.
Мастацтвазнаўца Наталля Паўленка лічыць, што больш адукаваныя людзі будуць менш сутыкацца са стэрэатыпамі. А стэрэатыпы існуюць там, дзе больш нізкі ўзровень адукацыі.
— У пытання ёсць некалькі аспектаў. Акрамя ўзроўню адукацыі, ёсць узровень даходаў. Вырашэнне пытання палягае не ў плоскасці змагання. Для любога поспеху патрэбны маленькія гісторыі поспеху. Поспяховая жанчына такая самая паспяховая, як самы звычайны паспяховы мужчына. Трэба пытанне гандара і сваіх правоў разглядаць не ў плоскасці змагання. Трэба быць паспяховым і трансляваць гэты поспех, не выстаўляючы як канфлікт, не прапагандуючы і навязваючы штосьці. Я абсалютна перакананы не ў тым, што наша змаганне ў выніку дасягне поспеху, а ў тым, што беларускае грамадства дойдзе да таго моманту, калі не будзе задачы размаўляць пра сітуацыю як пра змаганне, — лічыць рамесленнік Вадзім Саранчукоў.
Адно з моцных гендарных абмежаванняў - пытанне ўзросту, эйджызм. Грамадства хоча бачыць жанчыну маладой, прыгожай, з усмешкай, пазітыўнай. Супрацоўніка IT-кампаніі і блогерка Наста Яроцкая пра гэта ведае з абедзвух бакоў. Калісьці яна прыходзіла на вялікае прадпрыемства весці заняткі па псіхалогіі для інжэнераў. Каб да маладой дзяўчыны ставіліся сур’ёзна, яна рыхтавалася яшчэ больш старанна. І спрацавала: пасля ёй казалі, што было вельмі цікава і карысна. А зараз яна працуе ў IT — «свеце маладых». І калі раней яна была самай маладой, то зараз сярод самых старэйшых у кампаніі.
Канкурэнцыю тут Наста стараецца «выйграваць мазгамі», каб быць класным спецыялістам і класнай суразмоўцай. Канешне, даводзіцца прыкладаць больш намаганняў, каб выглядаць лепш, чым 20-гадовыя. А калі не атрымліваецца, то быць «з разыначкай». Тое ж самае з мужчынамі: глыбокі мужчына зверне ўвагу на змест, а не на абгортку. А калі не зверне — то і не трэба.
Як спікеркі ставяцца да ўзросту? Ці не страшна сталець і старэць? Нехта кажа, што цела зношваецца і да гэтага трэба адносіцца нармальна. Нехта не пагаджаецца: маўляў, у наш час маладосць — справа грошай і добрага хірурга. Можна рабіць пэўныя б’юці-працэдуры і заставацца маладой знешне доўга.
Жанчыны з маладосці прывыклі выконваць шмат функцый: быць мамай, жонкай, спецыялістам, сяброўкай, актыўнай, сацыяльна значнай. І часам забываюць, што не трэба ўсё браць на сябе. Але ці ўдаецца дэлегаваць справы? Вольга Гаўрылік падзялілася вопытам. Два гады назад яна сказала мужу і двум сынам-падлеткам, што ў яе будзе і сваё жыццё. «Мы — сям’я, мы — каманда». З тых часоў яны могуць самі паснедаць, паабедаць і дазваляюць мець маці цікавае жыццё. Хаця аддаць частку сваёй улады бывае цяжка. Але неабходна для гарманічнага развіцця ва ўсіх сферах.
Напрыканцы жанчыны падзяліліся парадамі, як быць паспяховай. Добра мець падтрымку — сям’ю і людзей, якіх ты сам выбіраеш. Выбраць любімую сферу і ісці ў ёй да поспеху, займацца самаразвіццём. Мы не можам змяніць тых, хто гэтага не хоча — таму трэба пачаць з сябе. Калі вам важна, як вы выглядаеце, — займаецеся гэтым. Варта не канкураваць з мужчынамі, а дапамагаць адно аднаму.
Люди, которые страдают сахарным диабетом, должны постоянно следить за уровнем сахара в крови. Для этого можно приобрести специальный прибор, который носит название глюкометр. Выбрать и приобрести его вы сможете на сайте https://medico.in.ua/catalog/glucometers/. Широкий выбор, высокое качество.
Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…
Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…