Фота: sk.gov.by
Мужчына з Гродна прадаваў шчанюкоў змешаных парод пад выглядам нямецкай аўчаркі за 100−300 долараў. У вобласці знайшлі 250 пацярпелых. Мужчыну абвінавачваюць у махлярстве, паведамляе СК.
Абвінавачаны, каб увайсці ў давер да пакупнікоў, абяцаў магчымасць аплаты за шчанюкоў ў растэрміноўку. Таксама мужчына тлумачыў, што ў выпадку ўзнікнення пытанняў, можна вярнуць шчанюкоў без аплаты. Пры гэтым у кожным дагаворы ўказваліся «шчанюкі сабак», а канкрэтная парода прадаванай сабакі не ўдакладнялася. У вобласці знайшлі 250 пацярпелых. Калі яны разумелі, што набылі нечыстакроўных шчанюкоў, пераставалі плаціць. Абвінавачаны ў 2014−2019 гадах падаваў пазовы ў сувязі з неаплаты або няпоўнай аплатай.
Абвінавачаны распавядаў, што ён заводчык нямецкіх аўчарак, і шчанюкі менавіта гэтай пароды прадае не толькі грамадзянам, але і сілавым ведамствам. Абяцаў перадаць дакументы, якія пацвярджаюць радавод шчанюкоў.
Мужчыну ўзялі пад варту. Паступаюць заявы па аналагічных фактах ад жыхароў Магілёўскай, Мінскай, Гомельскай, Віцебскай абласцей. Пацярпелымі таксама могуць апынуцца жыхары Брэсцкай вобласці.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…