У суботу, 21 верасня, каля паўночы беларускі бок праінфармаваў дзяжурную службу Падляскага памежнага атрада аб магчымым незаконным перасячэнні мяжы невядомымі асобамі. Памежны патруль ва ўказаным месцы выявіў сляды перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу пяці чалавек, паведамляюць польскія памежнікі.
Праз некалькі гадзін у горадзе Вілянава супрацоўнікі памежнай службы затрымалі трох іншаземцаў. Яшчэ двое былі затрыманыя ў нядзелю раніцай паліцыяным патрулём у Сямятычах. Замежнікаў перадалі супрацоўнікам памежнай службы ў мястэчку Мельнік.
Затрыманыя былі грамадзянамі Ірака, якія незаконна перасеклі мяжу. Замежнікі ва ўзросце 19−26 гадоў мелі пры сабе толькі пашпарты. У ходзе тлумачэння яны прызналі, што перасеклі польска-беларускую мяжу незаконна. Пасля завяршэння неабходных расследаванняў іракскія грамадзяне будуць перададзеныя беларускаму боку.
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…