У Карэлічах стварылі карціну з аўтэнтычным арнаментам кожнага раёна

У Карэлічах стварылі карціну, на якой размешчаны контуры Гродзенскай вобласці. Кожны з яе раёнаў вышыты аўтэнтычным арнаментам, характэрным для таго ці іншага рэгіёна. Яе стварылі да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці, піша polymia.by.

— Ідэя стварэння гэтага палатна ў нас з дырэктарам Юліяй Баярэнка з’явілася амаль адначасова, — расказвае аўтар, майстар-метадыст аддзела рамеснай дзейнасці Вольга Крышэнь. — Перад тым, як распачаць працу, я прагледзела вялікую колькасць кніг, даследуючы матэрыялы пра тое, якім узорам упрыгожвалі посцілкі ў тым ці іншым раёне. Часам здаралася, што інфармацыі амаль не было — тады прыходзілася шукаць у Інтэрнэце…

Такім чынам, на збор дакладных звестак майстар выдаткавала адзін месяц. Яшчэ адзін спатрэбіўся на саму вышыўку. Колер нітак на карціне не паўтараецца: падобныя адзін да аднаго ўзоры Вольга Глебаўна рабіла пры дапамозе розных адценняў. Напрыклад, Лідскі раён цалкам чырвоны, а вось Гродзенскі ўжо ўпрыгожваюць ніткі больш цёмнага колеру.

Раму для сваёй работы майстар набывала ў Гродне, а само палатно абцягвала льняной тканінай. Потым на будучай карціне рабіўся эскіз і пачыналася доўгая і карпатлівая праца. Па перыметры работы ўзоры таксама сімвалічныя: зверху — аўтэнтычны ўзор Віцебскай вобласці, з якой мяжуе Гродзеншчына, знізу — Брэсцкай, з правага боку — Мінскай, а з левага — Беластоцкага ваяводства. Каб дапоўніць карціну, было вырашана зрабіць яшчэ адзін штрых — гадзіннік, які сваім колерам сімвалізуе чатыры пары года.

Карціна стане ўласнасцю адной гродзенкі. Па словах аўтара, яна плануе зрабіць яшчэ адну карціну, толькі меншага памеру.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025