Уласнікаў апавяшчаюць аб неабходнасці прывядзення дома ў належны выгляд ва ўстаноўлены тэрмін. Але рэагуюць на прадпісанні не ўсе. У рэестр пустуючых ўключана 10 будынкаў, у рэестр старых — 15, паведаміў rgazeta.by начальнік аддзела ЖКГ Гродзенскага райвыканкама Павел Іадкоўскі.

Згодна з Указам Прэзідэнта № 357, які ўступіў у сілу ў канцы мінулага года, гэтыя дамы павінны знаходзіцца ў рэестры на працягу года пасля прыняцця райвыканкамам адпаведнага рашэння. Усе звесткі аб пустуючым і старым жыллё знаходзяцца ў адкрытым доступе на афіцыйным сайце райвыканкама.

Сельвыканкамы падалі 10 заяў у суд аб прызнанні жылых дамоў бесгаспадарнымі. Калі будзе станоўчае рашэнне, значыць, далейшы лёс — знесці або прадаць — вызначыць сельвыканкам. Так, у гэтым годзе дом у вёсцы Губінка Азёрскага сельсавета знесены, участак прадастаўлены для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Пяць дамоў прададзеныя: два дамы — Сапоцкінскім сельвыканкамам і па адным — Скідальскім гарвыканкамам, Квасоўскім і Азёрскім сельвыканкамамі.

Праца па скарачэнні колькасці закінутых сядзіб вядзецца ў раёне на працягу ўсяго года. Для гэтага сфарміравана спецыяльная камісія, распрацаваны графік наведвання населеных пунктаў кожнага сельсавета.