У жыхара Гродзенскага раёна з яго поля выкапалі і выкралі бульбу. 15 верасня гаспадар надзела бачыў, што кусты былі на месцы, а ўжо ўдзень 18-га ўсё было выкапана. Зламыснікі працавалі хутка, прафесійна і з прыцягненнем тэхнікі. Вывозілі ўраджай на аўтамабілі. Выкрадзенымі апынуліся 600 кілаграмаў бульбы на агульную суму 150 рублёў, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Цяпер шукаюць падазраваных у здзяйсненні крадзяжу, па адпаведным артыкуле ўзбуджаная крымінальная справа.