Інфармацыйны рэсурс «Манументальная памяць горада Гродна» стварылі супрацоўнікі Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А.Макаёнка. У ім — інфармацыя аб аб’ектах манументальнай скульптуры абласнога цэнтра і пра людзей, у гонар якіх яны ўстаноўлены. Усяго каля 125 аб’ектаў, якія можна ўбачыць сёння і якія існавалі досыць доўгі час. Усе яны з’яўляюцца часткай культурнай прасторы горада. Гэта помнікі, у тым ліку надмагільныя, а таксама мемарыяльныя дошкі, знакі і пліты, піша grodnonews.by.
1.JPG

Рэсурс змяшчае google-карту Гродна з нанесенымі на яе аб’ектамі скульптуры, а таксама табліцу з кароткай іх характарыстыкай і фота, біяграфіямі людзей, якім устаноўлены помнікі, бюсты і гэтак далей. Таксама ёсць спіс крыніц інфармацыі аб гэтых асобах. Матэрыял згрупаваны ў алфавітным парадку прозвішчаў. Ведаючы месцазнаходжанне таго ці іншага помніка або пліты, іх апісанне можна знайсці таксама і праз карту.

Рэсурс даступны па адрасе.

Таксама супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі і выдалі ў гэтым годзе даведнік «Памяць пра людзей ў манументальнай скульптуры горада Гродна».

2.JPG