Глядзіце, дзе ў Гродне з’явіцца новы мікрараён

Плошчы былой вайсковай часці патрабуюць тэрміновага добраўпарадкавання. На такую праблему звяртаюць увагу гарадскіх уладаў жыхары мікрараёна Фолюш у Гродне, паведамляе tvgrodno.by.

Тэрыторыя калісьці рэжымнага аб’екта, сігналізуюць грамадзяне, ператварылася ў сапраўдны сметнік. Пустыя будынкі застаюцца безгаспадарнымі і незапатрабаванымі. Да таго ж закінутыя пабудовы сталі кропкай прыцягнення для падлеткаў.

Былыя вайскоўцы перажываюць і кажуць, што за будынкам не сочыць ні міліцыя, ні горад. А там часта збіраюцца падлеткі 10−15 гадоў, і чым яны там займаюцца, ніхто не ведае. Мясцовыя жыхары просяць там зрабіць нешта для дзяцей, прыбраць смецце, стварыць парк і зрабіць лаўкі.

У гродзенскім гарвыканкаме патлумачылі, што на плошчы былой вайсковай часткі з’явіцца новы мікрараён. Гэта прадугледжана Генпланам. Ужо прайшлі электронныя таргі па вызначэнні праектнай арганізацыі, якая будзе рабіць праект дэталёвай планіроўкі. Перамог «Гроднажылбуд». Дэталёвы план забудовы павінен быць гатовы да канца красавіка наступнага года. Пасля адбудзецца адкрытае абмеркаванне праекта.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025