18−20 кастрычніка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя. Ёханэса Рау (IBB Мінск) упершыню пройдзе міжнародны гістарычны хакатон #Hack4history.
Першы міжнародны гістарычны хакатон будзе прысвечаны сучасным тэхналогіям і IT-рашэнням ў гістарычнай адукацыі, папулярызацыі месцаў памяці і музеяў для моладзі пра Другую сусветную вайну. У #Hack4history прымуць удзел каманды з чатырох краін: Беларусі, Украіны, Расіі і Германіі.
Прыняць удзел у хакатоне запрашаюць каманды (ад 2-х да 4-х чалавек) гісторыкаў, выкладчыкаў, музейных работнікаў, прадстаўнікоў профільных НКА. У каманды могуць уваходзіць прадстаўнікі IT-сектара: праграмісты, дызайнеры, праектныя менеджэры. Галоўная ўмова — каманда павінна прапанаваць ідэю па папулярызацыі культуры памяці пра Другую сусветную вайну з дапамогай сучасных тэхналогій: прататыпы сайтаў, мабільных дадаткаў, мультымедыйных праектаў, гульняў і інш.
На працягу двух дзён удзельнікаў #Hack4history будуць кансультаваць эксперты ў галіне дызайну, PR-менеджменту і праграмавання. Сумесна са спецыялістамі камандам трэба будзе распрацаваць прататыпы адукацыйных IT-праектаў на тэму Другой сусветнай вайны і прадставіць іх журы.
Тры лепшых праекты атрымаюць фінансаванне на дапрацоўку канцэпцый да паўнавартасных прадуктаў - па 3.000 еўра на экспертную падтрымку. З кастрычніка па сакавік пераможцы будуць працаваць з экспертамі, а гатовыя праекты прадставяць на Форуме ў Мінску ў сакавіку 2020 года.
Для ўдзелу ў хакатоне камандам неабходна запоўніць заяўку да 1 кастрычніка 2019 года. Падрабязнасці і рэгістрацыя — http://project1636223.tilda.ws/.
Арганізатарамі Хакатона выступаюць Міжнародны адукацыйны цэнтр у Дортмундзе (IBB Dortmund), Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Ё. Рау (IBB Мінск) сумесна з партнёрамі і пры фінансавай падтрымцы МЗС Нямеччыны.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…