Сёння, 18 верасня, у Гродзенскай вобласці будзе праводзіцца планавая праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва. Гэта неабходна, каб пераканацца ў яе спраўнасці ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый або стыхійных бедстваў. Такія мерапрыемствы праводзяцца двойчы на год.
Гук, які яны выдаюць, распаўсюджваецца ў радыусе 300−400 метраў і з’яўляецца папераджальным сігналам грамадзянскай абароны аб небяспецы. Ён пазначае «Увага ўсім!». Пачуўшы яго, трэба ўключыць радыёпрыёмнікі або тэлевізары і праслухаць паведамленне.
Сёння пры ўключэнні сірэн жыхароў і гасцей рэгіёну МНС просіць не паддавацца паніцы і з разуменнем паставіцца да праверки. Таксама абвестка будзе праходзіць праз каналы эфірнага і кабельнага тэлебачання, радыё.