Амаль 1000 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызамі адправілі пад выглядам цацак з Беластока ў Вялікабрытанію.

Польшча не заўсёды з’яўляецца канчатковай кропкай нелегальна перапраўленай з Беларусі кантрабанды цыгарэт. Чым далей ад Беларусі на Захад, тым цыгарэты ў цане робяцца даражэй, піша euroby.info.

Амаль тысячу пачкаў беларускіх цыгарэт адправілі ў Вялікабрытанію поштай

У час адной з праверак, праведзеных у першай палове верасня на пошце ў польскім Беластоку, мясцовая мытная служба з ужываннем рэнтген-апарата выявіла дзве скрынкі з нелегальным змесцівам.


Купіць за 80 капеек, прадаць за 8 рублёў. Былыя кантрабандысты расказалі пра шлях цыгарэт з Гродна на Захад


Амаль тысячу пачкаў беларускіх цыгарэт адправілі ў Вялікабрытанію поштай

У паштовым адпраўленні, якое накiроўвалiся ў Вялікабрытанію і было заяўлена як цацкі, знаходзіліся амаль 1000 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі знакамі.


Кантрабандыст — не дармаед. «Цыгарэтавозы» прыносяць краіне больш карысці, чым тысячы ідэолагаў?