Навіны

Родны і годны. З’явіліся яшчэ два лагатыпы Гродна

На конкурс брэнда Гродна, аб’яўлены гарвыканкамам, заяўкі адправілі яшчэ два ўдзельнікі: агенцтва «На ура» і мастак Ігар Варкулевіч. Першыя прадставілі лаканічны лагатып, дзе стылізавалі першую літару пад аленя святога Губерта. А другі выкарыстаў тыповыя гродзенскія дамы з жоўтай цэглы.

Кароткі і гучны

— У лагатыпе мы перадалі душу, настрой, багатую гістарычную спадчыну нашага горада. У той жа час лога атрымалася вельмі сучасным. Візуалізацыя выканана на аснове лацінскай транслітарацыі - HRODNA. Гэта зручна для чытання замежнымі турыстамі, у рускамоўных, упэўненыя, таксама не ўзнікне праблем.

У лагатыпе мы вылучылі частку RODNA, бо наш горад родны не толькі для яго жыхароў. Лічым, ён становіцца родным і любімым для кожнага, хто аднойчы яго наведвае. Загалоўную літару «h» мы стылізавалі пад аленя святога Губерта, гістарычны сімвал нашага горада, але зрабілі гэта спакойна і ненадакучліва, з пачуццём годнасці. Залаты колер з’яўляецца спасылкай на каралеўскае мінулае Гродна.

Слоган — «Гродна. Годны. Родны.» — перадае асноўныя ідэі лагатыпу, але ўжо на роднай мове. Ён кароткі і гучны, успрымаецца як лічылачка, кожнае слова сугучна з назвай нашага горада, — распавядае Лана Глумакова з агенцтва «На ура».

Мэтавая аўдыторыя лагатыпа — госці Гродна і вобласці, у асаблівасці 25−55 гадоў.

Каларыт і цеплыня

Пра свой лагатып кажа мастак Ігар Варкулевіч:

— Як правіла, пры распрацоўцы лагатыпа нашага горада дызайнеры традыцыйна выкарыстоўваюць стандартныя і зацёртыя да дзюр сімвалы горада, да якіх адносяцца: герб, гродзенскія храмы і гэтак далей. На жаль, атрымліваецца ў лепшым выпадку банальна. Для мяне, ды і, думаю, для сапраўдных гродзенцаў, да не менш характэрных сімвалаў горада належаць тыповыя старыя гродзенскія дамы з жоўтай цэглы з іх характэрнымі брандмаўэрамі і трубамі. Менавіта яны прыносяць у наш горад непаўторны каларыт і цеплыню, у гэтых дамах жылі, жывуць і, спадзяюся, будуць жыць мноства пакаленняў гродзенцаў.

Менавіта сапраўдныя гродзенцы і зрабілі наш горад каралеўскім, абаранялі і бераглі яго, каб мы ганарыліся ім і называлі каралеўскім. Гэтымі сімваламі я і скарыстаўся пры распрацоўцы лагатыпа, разам з тым я пастараўся стварыць асацыяцыю з нашым нацыянальным арнаментам. «Гродна кароны годна» прапаную ў якасці слогана. Лагатып лёгка кладзецца ў любую модульную сетку, лёгка чытаецца ў любым памеры, можа выкарыстоўвацца як са слоганам, так і без.

Лагатып ужо выкарыстоўвалі ў праекце стварэння інклюзіўнага адзення «Коска».

Што за конкурс лагатыпаў і калі будуць вынікі?

Гродзенскі гарвыканкам аб’явіў 2 тур адкрытага гарадскога конкурсу па стварэнні канцэпцыі турыстычнага брэнда Гродна (1 тур конкурсу праходзіў з 16 красавіка па 26 лiпеня 2019 года). Гэта другая спроба сабраць цікавыя ідэі для брэндзіравання горада.

Заяўкі на ўдзел прымаюць да 17.00 22 верасня 2019 года на электронную пошту gikfiz@t*t.by.

За ідэі новых удзельнікаў можна будзе галасаваць на сайце grodnoplustv.by з 27 верасня па 13 кастрычніка 2019 года. Пасля гэтага 10 найлепшых аўтараў па выніках галасавання пакажуць прэзентацыю сваіх работ для членаў рабочай групы.

Аўтары 5 выбраных у першым туры работ і ідэй, адабраных пасля другога тура, правядуць для членаў журы выніковую прэзентацыю. Пераможцам стане ўдзельнік, які набраў больш за ўсё балаў на глядацкім галасаванні і ад членаў журы.


У Гродне зноў будуць збіраць ідэі для брэнда горада: з першага разу не атрымалася

Новый шанс стать автором бренда Гродно. Опубликовали требования и сроки

Гродзенец стварыў свае варыянты лагатыпа Гродна


Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024