У канцы жніўня-верасня назіраецца другі пік актыўнасці іксодавых кляшчоў, ён можа працягвацца да кастрычніка. З нашым кліматам сыдуць спаць яны ў снежні.
За 8 месяцаў 2019 года 3587 чалавек з Гродна і раёна звярнуліся па медыцынскую дапамогу з нагоды прысмоктвання кляшчоў. Гэта на 10,4% больш, чым за ў мінулым годзе. Больш за ўсё выпадкаў прысмоктвання — у лясах Капцёўскага (402), Падлабеньскага (304), Сапоцкінскага (177), Парэцкага (163), Азёрскага (166), Гожскага (175) сельвыканкамаў. У большасці прысмоктванні адбывалася ў лясах, лесапаркавых зонах, на дачах, на дваровых тэрыторыях.
Для прафілактыкі спецыялісты рэкамендуюць прадухіліць кантакты з кляшчом. А ў выпадку прысмоктвання — хутка і правільна яго выдаліць. Неабходна выкарыстоўваць рэпеленты, аглядаць вопратку і адкрытыя ўчасткі цела. Калі клешч прысмактаўся, яго неабходна выдаліць, месца прысмоктвання апрацаваць спіртазмяшчальным сродкам. На працягу 72 гадзін трэба звярнуцца ў паліклініку да ўрача-інфекцыяніста або тэрапеўта.
Можна выкарыстоўваць прышчэпкі супраць клешчавога энцэфаліту. Вакцынацыю рэкамендуецца пачынаць восенню ці ўзімку, каб сфармаваць імунітэт да вясны. Платна яе можна зрабіць у паліклініцы пасля кансультацыі ў лекара. Таксама для прафілактыкі Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі па заяўцы правядзе апрацоўку тэрыторыі.