Гродзенцы, якія па розных прычынах з’ехалі ў ЗША, 16 верасня павіншавалі родны горад з 891-годдзем. Да віншаванняў далучыўся і палітык Зянон Пазьняк.

«Ва ўсіх настальгія па родным горадзе. День нараджэння чалавека гэта яго асабістае свята, а дзень нараджэння горада гэта свята ўсіх яго жыхароў. Таму мы ад чыстага сэрца віншуем наш любімы горад і ўсіх яго жыхароў з Днём нараджэння», — адзначыў гродзенец Вадзім Васільеў.

На фота — усе гродзенцы, акрамя Пазьняка і яго жонкі. Палітык нарадзіўся ў Суботніках Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.