Гродна святкуе Дзень горада 13−14 верасня. У горадзе праходзяць самыя розныя мерапрыемствы, сярод якіх і адкрыццё інтэрната для маладых футбалістаў. Пад яго адвялі старадаўні будынак у цэнтры горада, на Лермантава, які даўно не выкарыстоўваўся. У цагляным доме зрабілі рамонт, пераабсталяваўшы звычайныя кватэры пад пакоі для выхаванцаў футбольнага клуба «Нёман», якія прыехалі з іншых гарадоў. У інтэрнаце змогуць размясціцца 30 футбалістаў ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў, піша sb.by.
— Было прынята рашэнне падтрымаць ініцыятыву нашага футбольнага клуба, — адзначыў падчас адкрыцця старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. — У Гродне створаны ўсе ўмовы для якаснай падрыхтоўкі спартсменаў. Хлопцы займаюцца з найлепшымі трэнерамі, і дадзены аб’ект дазволіць рабіць гэта яшчэ лепш.
Футбольная тэма на гэтым не сканчаецца. У Гродне ў мікрараёне Альшанка сканчаюць абсталяванне поля са штучным пакрыццём. Яшчэ адно поле такім жа пакрыццём ў наступным годзе ўвядуць у выкарыстанне ў раёне вуліцы Белуша. А ў Ваўкавыску з’явіцца поўнафарматнае футбольнае поле з сучасным штучным пакрыццём, асвятленнем і трыбунамі.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…