12 верасня ў АДС Кастрычніцкага РАУС паступіла паведамленне, што паблізу аднаго з дзіцячых садкоў невядомы мужчына дэманструе непаўналетнім палавы орган. Да прыезду міліцыі падазраваны ўсё яшчэ знаходзіўся там.
«Мужчына 1967 года нараджэння хаваўся за кустамі, кідаў у дзяцей шышкі, а калі тыя падыходзілі да яго, то дэманстраваў палавы орган і здзяйсняў непрыстойныя маніпуляцыі пры дапамозе рук,» — распавёў начальнік ОУР Кастрычніцкага РАУС горада Гродна падпалкоўнік міліцыі Юрый Пазняк.
Геніталіі мужчыны бачылі не толькі дзеці, але і мясцовая жыхарка, якая праходзіла міма дзіцячага садка. Выхавацелька адвяла дзяцей далей і патэлефанавала міліцыянту, які бываў у дзіцячым садку і пакінуў кантактныя дадзеныя. Мужчыну затрымалі.
Як паведамілі ў УУС, падазраваны ўжо меў крымінальнае мінулае: быў судзімы за злачынства на сэксуальнай глебе. У 2019 годзе неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане.
У дачыненні да мужчыны 1967 года нараджэння следчы камітэт распачаў дзве крымінальныя справы па частцы 1 і 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — «Хуліганства».