Трупы катоў і сабак знайшлі ў Гродне каля Пункта часовага ўтрымання жывёл

Гродзенскія валанцёры паведамляюць, што каля Пункта часовага ўтрымання жывёл па вуліцы Дамброўскага 12 верасня знойдзены трупы жывёл, некаторыя з іх з аброжкамі. У дзяржаўнай арганізацыі заяўляюць, што гэта не іх дзеянні.

«Мы атрымалі інфармацыю ад чалавека, які сістэматычна выгульвае сабаку ў лесе на Дамброўскага, – распавядае валанцёрка Дар’я Рашэтнікава. – Каля Пункта часовага ўтрымання жывёл стаіць смурод ад трупаў жывёл. Ёсць коткі і сабакі ў аброжках. Трупы ляжаць некалькі метраў ад плота арганізацыі. Пытанне: адкуль такая колькасць забітых жывёл каля сцен арганізацыі, якая займаецца адловам і знішчэннем жывёл?».


Гродзенскія актывісты спрабавалі пракантраляваць брыгады па адлове жывёл. Дайшло да пракуратуры

Трупы катоў і сабак знайшлі ў Гродне каля Пункта часовага ўтрымання жывёл

У пункце часовага ўтрымання жывёл Hrodna.life распавялі, што трупы жывёл яны не маюць права выкідаць на вуліцу. Усе трупы яны вывозяць у спецыяльную яму для ўтылізацыі. «Гэта сапраўды не нашы жывёлы, у нас ўсё правяраецца», – адзначылі ў арганізацыі.

Валанцёры звярнуліся ў міліцыю.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: