Гродзенец Віктар Малей 11 верасня падзяліўся відэазапісам, у якім паказаў, як гродзенскія дзеці перад школай шукаюць у гарадскім фантане манеты.
Віктар жыве недалёка ад гарадскога парку і рэгулярна бачыць, як дзеці шукаюць манеты ў фантанах.
«Дзеці ў фантане з’яўляюцца амаль кожны дзень, асабліва ўлетку. Часцей за ўсё з’яўляюцца пасля выходных, тады ў фантане больш манет. Толькі ў вялікім фантане 11 верасня яны знайшлі 8 рублёў, у іншых менш. Малайцы, прыстасаваліся, нават магніт з сабой прынеслі. Сабралі трохі грошай перад школай і пайшлі сабе далей», — распавёў Віктар.
У турыстаў ва ўсім свеце ёсць традыцыя кідаць у фантаны манеты. Хочаш вярнуцца ў горад — кінь у мясцовы фантан манетку. Ну, ці проста «на шчасце». Турысты вераць у гэтую традыцыю і закідваюць дробяззю фантаны ва ўсіх буйных гарадах.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…