У Гродне 11 верасня на вуліцы Кабяка адкрыюць вялікую краму «Санта». У новым супермаркеце, акрамя звыклых аддзелаў, будзе куток скандынаўскай рыбы, гастра-зона, пякарня і піцэрыя. На адкрыцці абяцаюць раздалі 1000 пачкаў бясплатнага марозіва і столькі ж шароў для дзяцей.
«Санта» запрацуе ў мікрараёне Вішнявец і будзе чацвёртым у Гродне. Уладальнікі брэсцкай сеткі цалкам змянілі магазін унутры і звонку: уладкавалі шырокія праходы, памянялі вітрыны і спрасцілі навігацыю. У гандлёвай залі будзе скандынаўскі інтэр'ер з пражэктарамі і ўстаўкамі «пад дрэва». На фасадзе будынка ўжо з’явіліся панэлі блакітнага святла і белая шыльда з назвай сеткі.
На плошчы больш за 600 «квадратаў» збяруць 12 380 найменняў тавараў. Для захавання смаку і свежасці скорапсавальных прадуктаў усталявалі магутнае абсталяванне.
У супермаркеце прадставяць ўсе звыклыя аддзелы, у тым ліку мясны і малочны. Вялікім будзе выбар свежых гародніны і садавіны. Сярод асноўных адрозненняў - куток скандынаўскай рыбы, вылаўленай шхунамі адмыслова пад замову. Крама будзе адной з першых атрымліваць свежыя партыі морапрадуктаў.
Таксама запрацуе аддзел кулінарыі з паўфабрыкатамі і гатовымі стравамі - ад салата да сушы, будзе і свой грыль з курынымі ножкамі і крыламі. Здобу плануюць выпякаць ва ўласнай пякарні, а піцу — гатаваць на месцы паводле італьянскіх рэцэптаў. Каштаваць яна будзе 5,95 рубля.
На адкрыцці першым пакупнікам раздадуць 1000 пачкаў бясплатнага мароозіва, а дзецям — яшчэ і паветраныя шары. Перад уваходам сустрэнуць вядоўца і аніматар, прадугледжаны і конкурсы з падарункамі.
Супермаркет «Санта» ў Гродне адкрыецца 11 верасня, а 16 гадзіне на вуліцы Кабяка, 23.
Нагадаем, сетка «Санта» належыць да вядомага брэсцкага холдынгу, які таксама ўключае прадуктовага вытворцу «Санта Брэмар» і малочную кампанію «Савушкін прадукт». У гандлёвую сетку ўваходзіць каля 100 раздробных крамаў, а агульная колькасць супрацоўнікаў складае каля 3,5 тыс. чалавек.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…