Офіс — за 900 тысяч рублёў, казарма — за 25,5 рублёў. У гістарычным цэнтры Гродна выставілі на таргі два аб’екты

На таргах 7 кастрычніка, якія праводзіць камітэт «Гроднааблмаёмасць», зробяць паўторную спробу прадаць будынак былой казармы на вуліцы Шчорса, 2 у Гродне. Гістарычная пабудова не можа знайсці гаспадара ўжо тры гады, таму пачатковая цана з 526 тысяч рублёў паніжаная да 25 рублёў 50 капеек, піша grodnonews.by.

Па ўмовах аўкцыёну ў ёй можа быць размешчана гасцініца. Акрамя таго, неабходна добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю. Да двухпавярховага будынка падведзены ўсе камунікацыі. Два іншых будынка былых казармаў таксама доўга не маглі прадаць, пакуль у верасні 2017 іх не купілі за адну базавую. Там будзе гандлёвы центр Kazzarma Mall.

Трохпавярховы будынак па вуліцы Ажэшка, 41 прадае прадпрыемства «БелЮрЗабеспячэнне» пры Мінюсце Рэспублікі Беларусь. Гэта офіс трэсту «Гроднагорбуд», які выстаўляецца на продаж за пазыкі прадпрыемства. Пачатковы кошт лота — 9902,8 тысячы рублёў. У выпадку продажу офіса трэст накіруе атрыманыя сродкі на пагашэнне пазык. Да аўкцыёну ўжо праяўляюць цікавасць некаторыя пакупнікі, бо мадэрнізаваны будынак знаходзіцца ў цэнтры вуліцы Ажэшкі і ў атачэнні дамоў, пабудаваных гродзенскім старастам Антоніем Тызенгаўзам у другой палове XVIII стагоддзя для размяшчэння майстроў мануфактур з Заходняй Еўропы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025